Дошкольник            
                   
Получить сертификат публикации

Поиск

Дошкольник.ру

Дошкольник.ру - сайт воспитателя, логопеда, дефектолога, музыкального руководителя, методиста, инструктора по физической культуре, родителя. Предлагаем педагогам помощь в аттестации.
дошкольник.рф - журнал воспитателя.

Рейтинг@Mail.ru
 

Размещаем статьи

Публикация статей от педагогов с выдачей сертификата для аттестации

ISSN и Лицензия СМИ

Условия выдачи Сертификата

Занятие по образовательной области «Развитие речи и культура речевого общения» для детей старшей группы. Тема: «Путешествие в страну прекрасного языка»
Занятия с детьми
Автор: Корженевская Ольга Николаевна   
08.03.2026 12:07

Занятие по образовательной области «Развитие речи и культура речевого общения» для детей старшей группы. Тема: «Путешествие в страну прекрасного языка»Занятие по образовательной области «Развитие речи и культура речевого общения» для детей старшей группы. Тема: «Путешествие в страну прекрасного языка»

Конспект занятия на белорусском языке.

“Падарожжа ў краіну Прыгожай мовы”

Занятак па адукацыйнай галіне

“Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

для дзяцей старшай групы

Тэма: “Падарожжа ў краіну Прыгожай мовы”

Праграмныя задачы: працягваць фарміраваць уменне ўтвараць назоўнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, уменне падбіраць словы з зададзеным гукам; працягваць практыкаваць у правільным выкарыстанні прыназоўнікаў пад, за, у, на, над і інш., уменне падбіраць прыметнікі да назоўнікаў; працягваць фарміраваць уменне граматычна правільна спалучаць словы ў сказах, уменне з дапамогай мадэляў-схем складаць сказ; развіваць звязнае маўленне, увагу, мысленне; выхоўваць цікавасць на занятку.

 

Матэрыял і абсталяванне: мячык; выява сонейка, закрытае хмаркамі; карткі з выявамі прадметаў да д/г “Падбяры слова”; карціна да д/г “Хто дзе схаваўся? ”; схемы-мадэлі для складання сказа; кветачкі сіняга і чырвонага колеру.

Ход занятка:

- Дзеткі, паглядзіце, колькі гасцей да нас завітала. Давайце з імі павітаемся. А зараз давайце дакранемся адзін да аднаго далонькамі, падорым усмешкі адзін аднаму і з такім цёплым і вясёлым настроем пачнем наш занятак.

- Скажыце, ці любіце вы падарожнічаць? (адказы дзяцей) На чым можна адправіцца ў падарожжа? (адказы дзяцей) Сёння мы з вамі адправімся ў незвычайнае падарожжа, у краіну Прыгожай мовы. Але спачатку мне скажыце, які з нашых памочнікаў дапамагае нам прыгожа размаўляць? (адказы дзяцей) І вось, каб у падарожжы наш язычок нам добра дапамагаў, давайце з ім трошкі пагуляем.

Артыкуляцыйная гімнастыка

- А адправімся мы з вамі у краіну Прыгожай мовы на паветраным шары. Давайце ўявім, што мы трымаем у руках паветраныя шарыкі і надуем іх.

Дыхальная гімнастыка

(зробім вялікі ўдох праз нос, а выдыхаем праз рот: ш-ш-ш. А зараз нам патрэбна прызямліцца і шарыкі павольна здуваюцца: с-с-с)

- Вось мы і трапілі з вамі ў казачную краіну Прыгожай мовы. Але я бачу, што тут нешта здарылася. Ой, і Сонейка нейкае сумнае, амаль усё закрыта хмаркамі. Дзеці, паглядзіце, тут і пісьмо нейкае. Яно адрасавана нам ад жыхароў гэтай краіны. Вам цікава даведацца, што яны нам напісалі?

(выхавальнік чытае пісьмо)

- Дарагія, любімыя нашы дзеці, дапамажыце нам! Злы чарадзей зачараваў нашу краіну. Усё, што ў нас ёсць: і дамы, і палі, і лясы, і дарожкі, і рэчкі, і сонейка. Каб расчараваць нашу краіну і, каб сонейка заззяла, патрэбна выканаць заданні, якія знаходзяцца за хмаркамі.

Дзеткі, ну што, дапаможам жыхарам гэтай казачнай краіны? (адказы дзяцей)

Але перад тым, як пачаць выконваць заданні, давайце ўсе разам успомнім правілы, якіх патрэбна прытрымлівацца. (дзеці расказваюць хорам)

  • Кожны дзень заўжды, усюды

На занятках і ў гульні,

Гучна трэба гаварыць

І нікуды не спяшыць. 

- Калі хочаш адказаць

Не патрэбна нам крычаць.

Ціха руку падымі

І выразна адкажы.

 

-Усе жыхара гэтай казачнай краіны добрыя, ветлівыя, ласкавыя. І першае заданне з якім вам патрэбна справіцца (выхавальнік здымае адну хмарку), назваць ласкава прадметы, якія я вам назаву.

Д/г “Назаві ласкава” (з мячыкам)

Вавёрка – вавёрачка,

Тэлефон – тэлефончык,

Паштоўка – паштовачка,

Мыш – мышка,

Кніга – кніжачка,

Журавель – жураўлік,

Нос – носік,

Сонца – сонейка,

Птушка – птушачка,

Каза – козачка,

Верабей – верабейчык,

Кветка –кветачка,

Ліса – ліска, лісічка,

Воўк –ваўчок,

Певень – пеўнік.

- Малайцы, справіліся з гэтым заданнем. Наступнае заданне (выхавальнік здымае другую хмарку) гульня з гукамі (дзеці дзеляцца на дзве падгрупы. На сталах раскладзены карцінкі, дзецям патрэбна адабраць карцінкі, у назвах якіх ёсць пэўны гук).

Д/г “Падбяры слова”

(на гук “с” – слон, сава, ананас, сабака, памідор, стул, стол, кніжка, кубік, заяц, прас, пыласос, самакат, дом; на гук “л” – лыжы, малаток, лыжка, лапата, стол, стул, кветка, агурок, дрэва, лупа, лодка, іголка, машына, камп’ютар).

-Чарадзей не толькі зачараваў краіну Прыгожай мовы, але і пераблытаў словы ў сказах, каб ніхто не зразумеў, аб чым расказваюць жыхары краіны. Наступнае заданне (выхавальнік здымае трэцюю хмарку), паслухайце сказы і выпраўце памылкі.

Д/г “Выпраў сказ”

Пісьмо піша дзяўчынку.

Наша мышка злавіла ката.

Машу знайшоў каменьчык.

На паліто вешаюць вешалку.

Камышы сядзяць у лягушцы.

Ландышы знайшлі Наташу.

У бульбу паклалі мяшок.

Дрэва ўпала з галінкі.

На зайчыку сядзіць пянёк.

Зямля прыгрэла сонейка і ўсё навокал расцвіло.

Неба лётае ў самалёце.

Фізкультхвілінка з прагаворваннем чыстагаворкі

(дзеці гуляюць па казачнай краіне)

Ва-ва-ва – высокая трава (высока падымаюць калені)

Ка-ка-ка – вось цячэ рака (разводзяць рукі ў бакі)

Ась-ась-ась – вось плыве карась (плаўныя рухі рукамі)

Ра-ра-ра – адпачыць пара (дзеці садзяцца на месца).

 

-Не толькі жыхары казачнай краіны спужаліся Чарадзея, але і жывёлы. Наступнае заданне (выхавальнік здымае чацвёртую хмарку), нам патрэбна ўбачыць і назваць, дзе схаваліся жывёлы, насякомыя, птушкі.

Д/г “Хто дзе схаваўся? ”

-Дзеткі, паглядзіце, дзе схавалася лісічка, заяц, воўк, вожык, мышка, жаба, вавёрка? (адказы дзяцей) Дзе знаходзіцца камарык, птушка, матылёк? (адказы дзяцей)

Д/г “Якая? Які? ”

-А, што можна расказаць пра лісічку, якая яна? (адказы дзяцей) Які воўк, зайчык, вожык, вавёрка? (адказы дзяцей)

-Наступнае заданне (выхавальнік здымае пятую хмарку), якое падрыхтаваў для нас Чарадзей, патрэбна ажывіць карцінкі.

Практыкаванне “Складзі сказ з некалькіх слоў”

(з дапамогай мадэляў-схем кожнае дзіця складае сказ)

-Дзеткі, вось мы і справіліся з усімі заданнямі, а значыць дапамаглі жыхарам расчараваць іх краіну, краіну Прыгожай мовы.

Рэлаксацыя

-Паглядзіце, якое сонейка стала вясёлае. Давайце закрыем вочкі і ўявім, як сонейка сваімі цёплымі промнямі сагравае нашы шчочкі, ручкі, ножкі. Дзеткі, скажыце, ці спадабалася вам наша падарожжа. Якое заданне было для вас больш цяжкае? Якое заданне было самае цікавае? Каму на занятку з заданнямі справіцца было лёгка, вазьміце чырвоную кветачку і падарыце яе сонейку, а хто адчуваў цяжкасць пры выкананні заданняў – сінюю кветачку.

 

Журнал

ЖУРНАЛ Дошкольник.РФ

Бесплатная подписка

Как попасть в журнал

Как попасть на обложку журнала

Бесплатный архив номеров

Приглашаем педагогов к размещению материала. Статьи можно присылать по адресу: doshkolnik@list.ru

Ближайший номер 6 (414) выйдет
9 марта 2026

"Дошкольник.РФ"

Скачать Номер 5 (413) за 2026 год
Скачать Номер 4 (412) за 2026 год
Скачать Номер 3 (411) за 2026 год
Скачать Номер 2 (410) за 2026 год
Скачать Номер 1 (409) за 2026 год
Скачать Номер 46 (408) за 2025 год
Скачать Номер 45 (407) за 2025 год
Скачать Номер 44 (406) за 2025 год